Фюле: ЕС узмоцніць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

08.12.2010 13:32
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз узмоцніць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Пра гэта 6 снежня, выступаючы ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў у Варшаве, заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле. «Падтрымка ЕС грамадзянскай супольнасці ў Беларусі будзе ўзмоцнена, і мы будзем працаваць, каб садзейнічаць кантактам паміж людзьмі», — заявіў палітык.

Паводле яго слоў, у дадзены момант існуюць агаворкі ў адносінах з краінай, што тлумачыцца прыхільнасцю ЕС да асноўных каштоўнасцяў. Еўрасаюз не можа цесна супрацоўнічаць з Беларуссю, калі яна не робіць крокаў па дэмакратызацыі і павазе правоў чалавека. «З іншага боку, мы не можам адмовіцца ад абавязацельстваў перад гэтай краінай», — заявіў Штэфан Фюле.

Як паведамілі ў Еўрапейскім інструменце суседства і партнёрства, гаворка еўракамісара «Еўрапейскі саюз і Усходняя Еўропа: посткрызіснае збліжэнне» прысвячалася адносінам ЕС з Расіяй, Украінай, а таксама «Усходняму партнёрству».

Как вам новость?
Головоломки