Фюле: ЕС хоча ўмацаваць энерганезалежнасць Беларусі

15.11.2010 15:41
Архив Редакция

Краіны Еўрасаюзу прыступілі да абмеркавання сумеснага прамежкавага плану развіцця адносін з Беларуссю. Пра гэта паведаміў 15 лістапада ў Мінску еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле і дадаў, што бяспека Беларусі з пункту гледжання пастаўкі энерганосьбітаў — «гэта тая сфера, у якой ідзе актыўны дыялог і абмен думкамі».

Па словах еўракамісара прамежкавы план дзеянняў уяўляе сабой спробу пераадолець адсутнасць афіцыйных двухбаковых дамоваў паміж Беларуссю і ЕС у рамках праграмы «Усходняе партнёрства», перадае карэспандэнт Тэлеграфа.

Прамежкавы план вызначае, як Еўрасаюз будзе аказваць дапамогу і садзейнічанне Беларусі ў правядзенні рэформаў і станаўленні канкурэнтаздольнай эканомікі. «Гэты план будзе садзейнічаць развіццю адносін ва ўсіх сферах, уключаючы адчувальныя для ўладаў і, тым не менш, важныя для нас пытанні захавання правоў чалавека і дэмакратыі», — падкрэсліў еўракамісар.

Штэфан Фюле адзначыў, што жадае праінфармаваць аб дэталях прамежкавага плану ЕС міністра замежных справы Беларусі Сяргея Мартынава асабіста, а не з дапамогай СМІ. «Еўракамісія толькі пачала абмеркаванне гэтага вельмі важнага плана, таму я пакуль магу паведаміць толькі асноўныя моманты», — дадаў прадстаўнік ЕС.

«Але я магу сказаць, што на дадзеным этапе гэтая праграма сапраўды нагадвае план дзеянняў і будзе забяспечваць аснову для рэалізацыі амбіцыйных двухбаковых праграмаў у рамках усяго спектру, уключаючы пытанні дэмакратыі і правоў чалавека. План таксама дае магчымасць пабудовы структурных адносінаў, праз сустрэчы на розных узроўнях, праз камісіі, якія будуць мець справу не толькі з эканамічнымі, але і палітычнымі пытаннямі», — сказаў Штэфан Фюле.

Па словах еўракамісара, фінансавыя рэсурсы — гэта не менш важны аспект рэалізацыі прамежкавага плана. «Беларусь не з’яўляецца ўдзельнікам двухбаковага вымярэння, што, на жаль, значным чынам зніжае доступ краіны да рэсурсаў Еўрасаюза, якія выдзяляюцца для рэалізацыі праграмаў «Усходняга партнёрства». Чакаем, што сумесны прамежкавы план дапаможа, хаця б часткова, у дачыненні да Беларусі» — заявіў Штэфан Фюле.

Как вам новость?
Головоломки