Фюле: патэнцыял "Усходняга партнёрства" выкарыстоўваецца толькі на 10-20%

12.07.2010 08:22
Архив Редакция

Беларусь і Еўрасаюз выкарыстоўваюць толькі 10-20% тых магчымасцяў, якія існуюць у рамках "Усходняга партнёрства". Пра гэта дзявятага ліпеня заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Андрэем Кабяковым еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле.

«У вашых руках ключ да таго, каб павысіць гэтыя паказчыкі. Аснова «Усходняга партнёрства» і таго, на што ідзе вялікая частка рэсурсаў і сродкаў, — гэта двухбаковае вымярэнне ініцыятывы», — цытуе Штэфана Фюле БелТА.

Па словах еўракамісара, у Еўрасаюза ёсць кола прынцыповых пытанняў, на якіх грунтуецца ініцыятыва «Усходняга партнёрства». «Я тут не для таго, каб варушыць мінулае, а для таго каб разам падумаць над тым, як рухацца наперад у развіцці нашых адносінаў», — адзначыў Штэфан Фюле.

Пры гэтым Штэфан Фюле дадаў, што «Еўрасаюз будзе рухацца ў развіцці двухбаковых адносінаў «Усходняга партнёрства» з Беларуссю з той хуткасцю, з якой Беларусь будзе рухацца ў рэчышчы чаканняў Еўрасаюза ў выкананні следаванняў ключавым каштоўнасцям ЕС у сферы дэмакратыі і правоў чалавека».

Кабякоў: Беларусь разлічвае на пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з ЕС

У сваю чаргу, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў аб тым, што Беларусь разлічвае на пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. «Для Беларусі Еўрасаюз з’яўляецца стратэгічным гандлёвым партнёрам, адным з найбуйнейшых інвестараў, асноўным донарам тэхнічнай дапамогі. У той жа час многія найбольш перспектыўныя і выгадныя для абодвух бакоў напрамкі супрацоўніцтва пакуль недазапатрабаваныя», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

«Нам неабходна як мага больш паглыбляць суседскія сувязі, уключаючы і гандлёва-эканамічны складнік», — дадаў Андрэй Кабякоў. Па словах намесніка прэм’ер-міністра, гэта станавіцца найбольш актуальным ва ўмовах, калі беларуская мяжа з’яўляецца мостам, які звязвае Мытны саюз Беларусі, Расіі, Казахстана і Еўрасаюз. «Трэба сумесна шукаць рашэнні, якія спрыялі б збліжэнню гэтых структураў», — сказаў віцэ-прэм’ер.

У сваю чаргу Штэфан Фюле запэўніў Андрэя Кабякова ў тым, што ён зробіць усё, каб яго візіт надаў імпульс развіццю стасункаў Беларусі і Еўрасаюза.

Как вам новость?
Головоломки