Фюле: ва Украіне занепакоеныя палітзняволенымі ў Беларусі

14.01.2011 09:29
Архив Редакция

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле падчас свайго візіту ва Украіну 10-11 студзеня абмеркаваў з украінскімі партнёрамі сітуацыю ў Беларусі. «Я знайшоў іх вельмі занепакоенымі сітуацыяй з дэмакратыяй у Беларусі, а таксама сітуацыяй з палітычнымі зняволенымі», — заявіў ён.

На яго думку, дадзеная занепакоенасць з’яўляецца асновай для выпрацоўкі краінамі-членамі «Усходняга партнёрства» набору дзеянняў з мэтай паўплываць на тое, што адбываецца ў Беларусі. Тым не менш, еўракамісар падкрэсліў, што пакуль рана казаць, як менавіта будзе выглядаць гэты набор дзеянняў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней паведамляў Тэлеграф, Штэфан Фюле падчас візіту сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, прэм’ер-міністрам Мікалаем Азаравым, міністрам замежных спраў Канстанцінам Грышчанкам, першым віцэ-прэм’ерам, міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Андрэем Клюевым, старшынём парламенцкага камітэту Вярхоўнай рады па еўрапейскай інтэграцыі Барысам Тарасюком. Ён таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, СМІ, праваабарончых арганізацый і Еўрапейскай бізнэс-асацыяцыі.

Між тым, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 13 студзеня заявіў, што кансэнсусная рэзалюцыя Рады Еўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжання Расіі і «ўсіх іншых дзяржаў Рады Еўропы».

Как вам новость?
Головоломки