Фільм "Брэсцейская крэпасць" атрымаў тры кінапрэміі "Ніка"

08.04.2011 16:30
Архив Редакция

Першы сумесны кінапраект Беларусі і Расіі фільм "Брэсцкая крэпасць" атрымаў тры ўзнагароды расійскай нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі "Ніка". Цырымонія яе ўручэння прайшла позна ўвечары 7 красавіка ў Маскве. Фільм перамог у намінацыях "Найлепшая праца мастака па касцюмах", "Найепшая праца мастака" і "Найлепшая праца гукарэжысёра".

«Брэсцкую крэпасць» вылучалі ў васьмі намінацыях «Нікі», уключаючы найбольш прэстыжныя «Найлепшы фільм» і «Найлепшы рэжысёр». Аднак іх атрымалі фільм «Край» Аляксея Учыцеля і рэжысёр Аляксей Папагрэбскі за кінакарціну «Кая я провел этим летом», паведамляе БелТА.

Найлепшым акцёрам прызналі Уладзіміра Машкова за працу ў фільме «Край». Найлепшая жаночая роля і найлепшая жаночая роля другога плана былі зграныя, на думку журы, Нінай Русланавай і Ірынай Мураўёвай у фільме «Китайская бабушка». Яўгена Міронава назвалі найлепшым выканаўцам ролі другога плана за ўдзел у фільме Мікіты Міхалкова «Утомленные солнцем-2. Предстояние».

Как вам новость?