Фільм выхадца Беларусі ўключаны ў конкурсную праграму Канскага кінафэсту

16.04.2010 11:20
Архив Редакция

У конкурсную праграму 63-га Канскага кінафэсту ўключаны фільм "Шчасце маё" Сяргея Лозніцы. Гульнявы дэбют вядомага дакументаліста ўвайшоў у лік 16 прэтэндэнтаў на "Залатую пальмавую галінку". Сярод яго супернікаў — "Стомленыя сонцам 2" Мікіты Міхалкова, а таксама новыя фільмы Такешы Кітана, Алехандра Гансалеса Іннярыту, Майка Лі і Мацье Альмарыка.

Сяргей Лозніца нарадзіўся ў Баранавічах у 1964 годзе, вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, затым у УДІКу, працаваў у Пецярбургу, а ў 2001 годзе эміграваў у Нямеччыну. «Кіроўца-дальнабойшчык Георгій, пакінуўшы дома няслушную жонку, адпраўляецца ў доўгае і цяжкае вандраванне па расійскай правінцыі. Яго грузавік павольна рухаецца да мэты, а сам ён акунаецца ў свет страху, жорсткасці і  здрады, які трансфармуе яго асобу…» — такі сінопсіс карціны «Шчасце маё».

63-ы Канскі кінафэст пройдзе з 12 да 23 траўня. Журы ў Канах узначаліць рэжысёр Тым Бэртон; разам з ім выбіраць пераможцаў будуць Кейт Бекінсейл, Джована Мецаджорна, Альберта Барбера, Эмануэль Карэрэ, Бенісіё дэль Тора, Віктор Эрісе і Шэкхар Капур. Па-за конкурсам будуць паказаныя новыя фільмы Вудзі Алена, Стывена Фрырза і Олівера Стоўна, а фільмам адкрыцця фэсту стане «Робін Гуд» Рыдлі Скота, перадае The Hollywood Reporter.

Как вам новость?
Головоломки