Фільтраваць інтэрнэт у Беларусі будуць па спісе сайтаў, а не па кантэнце

06.07.2010 10:54
Архив Редакция

Абавязковае інтэрнэт-фільтраванне ў Беларусі будзе прадугледжана толькі для ўстаноў адукацыі і дзяржустаноў, астатнім карыстальнікам доступ да забароненай інфармацыі будзе абмежаваны па іх жаданні. Такая норма змяшчаецца ў зацверджаным міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце палажэнні аб парадку інтэрнэт-фільтрацыі.

У дакуменце таксама сказана, што ў Беларусі не будзе прадугледжана кантэнт-фільтравання, якое прапаноўвалася ў чарнавых версіях дакументу, што трапілі ў прэсу, інфармуе tttt_tel.
Спіс рэсурсаў з забароненай інфармацыяй будзе складацца з «ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсу» (IP-адрас, даменнае імя, URL).

Таксама дакументам зацверджаны пералік інфармацыі, якая забаронена да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўствам. Да такой адносіцца інфармацыя, змест якой накіраваны на: ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці; незаконны зварот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыладаў, выбуховых, радыеактыўных, атрутных, моцнадзейных, ядавітых, таксічных рэчываў, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў; садзейнічанне незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі; распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў; прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.

Правайдарам да першага верасня далі час на падрыхтоўку да рэалізацыі мераў па фільтрацыі падобнай інфармацыі для дзяржустаноў і прыватных карыстальнікаў па іх запытах.

Как вам новость?
Головоломки