ФМС Расіі прад'явіла Беларусі прэтэнзіі на 228 млн даляраў

22.06.2011 12:56
Архив Редакция

Кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расіі Андрэй Бельянінаў 22 чэрвеня заявіў аб неабходнасці змены механізму размеркавання ўвазных пошлін у рамках Мытнага саюза. Паводле яго слоў, праз нездавальняючае адміністраванне ўвазных мытных пошлін Беларусь павінна Расіі 6,38 млрд расійскіх рублёў (227,8 млн даляраў), Казахстану — 15,57 млрд расійскіх рублёў (556 млн даляраў).

«Грошы невялікія, але можна было б іх вярнуць», — сказаў Андрэй Бельянінаў, перадае «Финмаркет».

Расійскі чыноўнік таксама адзначыў, што «трэба пераглядаць каэфіцыенты пералічэння ўвазных мытных пошлін паміж краінамі». У дадзены момант у бюджэт Расіі пералічваецца 87,97% ад аб’ёму ўвазных мытных пошлін, Беларусі — 4,7%, Казахстана — 7,33%.

Как вам новость?