ФМС РФ: на беларусаў умовы Мытнага кодэксу не распаўсюджваюцца

01.07.2010 16:17
Архив Редакция

На беларусаў і тавары беларускай вытворчасці ўмовы Мытнага кодэксу Мытнага саюза пакуль не распаўсюджваюцца. Пра гэта расказалі ў Федэральнай мытнай службе (ФМС) Расіі. "Паколькі Беларусь не падпісала Мытны кодэкс МС, у дачыненні да беларускіх грамадзянаў і тавараў дзейнічае агульнаўсталяваны парадак, які існаваў да прыняцця Мытнага кодэксу", — сказаў прадстаўнік ФМС РФ.

У ФМС Расіі чакаюць, што беларускі бок падпіша Мытны кодэкс пятага ліпеня ў Астане (Казахстан), дзе пройдзе паседжанне вышэйшага органа Мытнага саюза на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Тады з гэтага моманту на беларусаў і беларускія тавары пачнуць распаўсюджвацца нормы Мытнага кодэксу, дадалі прадстаўнікі ФМС Расіі, перадае БелаПАН.

У сваю чаргу, на Мінскай рэгіянальнай мытні паведамілі, што для фізічных асобаў правілы Мытнага кодэксу МС не распаўсюджваюцца і пакуль нічога не змянілася.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, расійская мытня з першага ліпеня пачала працаваць па новых нормах уведзенага ў дзеянне Мытнага кодэксу Мытнага саюза. У сувязі з гэтым ФМС РФ падрыхтавала тлумачэнні аб прымяненні нормаў Мытнага кодэксу РФ і «Памятку» аб парадку дзеянняў ва ўмовах функцыянавання Мытнага саюза.

У «Памятцы» падрабязна тлумачыцца парадак здзяйснення мытных аперацый пры ўвозе тавараў на адзіную мытную тэрыторыю Мытнага саюза (МТ МС) і вывазе іх з гэтай тэрыторыі.

Как вам новость?
Головоломки