ФМС РФ хоча пакінуць на мяжы з Беларуссю дзевяць пастоў мытнага кантролю

18.06.2010 13:01
Архив Редакция

Федэральная мытная служба (ФМС) Расіі распрацавала праект пастановы ўрада, з якім прапануецца захаваць мытны кантроль за ўвозам (і вывазам) на тэрыторыю Расіі тавараў з тэрыторыі краін-удзельніц Мытнага саюза. Згодна з дакументам, ФМС РФ прапаноўвае захаваць на мяжы з Беларуссю дзевяць такіх пунктаў.

Згодна з праектам, прапануецца захаваць мытныя пункты кантролю за ўвозам тавараў, якія ажыццяўляюцца аўтамабільным і чыгуначным транспартам, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Да іх адносяцца: Заходні мытны пост збору і аналізу інфармацыі аб кантролі за дастаўкай тавараў Смаленскай мытні, Навазыбкаўскі мытны пост Бранскай мытні, Суражскі мытны пост Бранскай мытні, Клімаўскі мытны пост Бранскай мытні, Себежскі мытны пост Себежскай мытні, Вялікалуцкі мытны пост Себежскай мытні (кантроль аўтамабільнага транспарту).

Да захавання мытных пунктаў кантролю (чыгуначны транспарт) у дакуменце аднеслі: Навамаскоўскі мытны пост Смаленскай мытні, Фокинскі мытны пост Бранскай мытні, Вялікалуцкі мытны пост Себежскай мытні.

Месцамі ажыццяўлення мытнага кантролю тавараў, што ўвозяцца ў Расію з Казахстана, вызначаны пункты пропуску праз расійска-казахстанскую дзяржаўную мяжу.

Как вам новость?