Фінкантроль Беларусі і Расіі будуць працаваць разам

07.02.2011 11:56
Архив Редакция

У панядзелак, 7 лютага, у Маскве пачалося пасяджэнне калегіі Камітэту дзяржкантролю Беларусі і калегіі Падліковай палаты Расіі, у ходзе якога плануецца зацвердзіць план сумесных мерапрыемстваў двух ведамстваў на 2011 год. Таксама будзе разгледжана заключэнне абедзвюх арганізацый па справаздачы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту СД за 2009 год. 

У прыватнасці, будзе праінфармаванае аб выніках праверкі эфектыўнага і мэтавага выкарыстання сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы, якія вылучаюць дзяржустанове «Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы» для тэлерадыёвяшчання і дзейнасці электронных СМІ.

Пасяджэнне праводзяць кіраўнікі ведамстваў Аляксандр Якабсон і Сяргей Сцяпашын, паведамілі ў прэс-службе КДК.

Как вам новость?