Фінскі канцэрн Olvi купіў больш за 90% акцый "Лідскага піва"

24.08.2010 16:03
Архив Редакция

Пасля выкупу акцыяў у фізічных асобаў фінскі канцэрн Olvi узяў пад поўны кантроль ААТ «Лідскае піва». Канцэрну цяпер належыць больш за 90% акцыяў лідскага прадпрыемства. Менеджар Olvi па краінах Балтыі і Беларусі Пеэп Акель адзначыў, што ўжо другі па ліку выкуп акцыяў у фізічных асобаў праходзіў з 12 па 27 ліпеня.

Па словах Пеэпа Акеля, кошт выкупу быў павышаная да 675 тыс. рублёў за акцыю. Па выніках другой скупкі Olvi павялічыў сваю долю ў статутным фондзе ААТ «Лідскае піва» ў памеры звыш 90% ад агульнай колькасці акцыяў, перадае БелаПАН.
 
У канцы 2008 года кантрольны пакет акцыяў лідскага прадпрыемства купіў фінскі канцэрн Olvi за 16 млн. даляраў. У 2009 годзе фінскі інвестар павялічыў сваю долю ў «Лідскім піве» з 51 да 87,85% шляхам выкупу акцыяў у фізічных асоб. Летась фінскі інвестар выкупляў акцыі па цане 616 тыс. рублёў за штуку.

Как вам новость?
Головоломки