Фонд Сусветнага банка вылучыў пяць грантаў грамадскім арганізацыям Беларусі

14.05.2011 11:37
Архив Редакция

Пяць праектаў грамадскіх арганізацый з Беларусі сталі пераможцамі конкурсу Фонду сацыяльнага развіцця Сусветнага банка 2011 года. Фонд выдзеліць на рэалізацыю гэтых праектаў гранты ў памеры 8-9,5 тыс. даляраў. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Сусветнага банка ў Беларусі.

Так, грант атрымае Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнай сістэмы «Інваліды-спінальнікі» на рэалізацыю праекту «На шляху да безбар’ернага асяроддзя», перадае БелТА.

Яшчэ адзін грант пойдзе на рэалізацыю праекту грамадскага аб’яднання «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю». Аб’яднанне плануе арганізаваць навучанне сельскіх школьнікаў Нарачанскага рэгіёну ў сферы малога бізнэсу.

Гомельскаму абласному дабрачыннаму грамадскаму аб’яднанню «Адукацыя» вылучылі грант на стварэнне пляцоўкі «інаватар беражлівасці» для вучняў, педагогаў, бацькоў, жыхароў Гомелю.

Грант, выдзелены Берасцейскаму абласному аддзяленню грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», пойдзе на прыцягненне цяжкіх падлеткаў і мясцовых жыхароў да актыўнай аховы месцаў пражывання рэдкіх відаў сонь у Берасцейскім, Кобрынскім, Маларыцкім раёнах.

Дабрачынны фонд «Будучыня для моладзі» з Жодзіна з дапамогай гранта Сусветнага банка плануе стварыць грамадскі цэнтр садзейнічання маладой сям’і «Экалогія сям’і».

У 2011 годзе на конкурс Фонду сацыяльнага развіцця Сусветнага банка ў Беларусі былі прадстаўлены 63 праекты. Усе яны былі нацэлены на рашэнне мясцовых праблемаў з актыўным удзелам грамадскасці. Штогадовая праграма Фонду сацыяльнага развіцця для грамадскіх арганізацый працуе ў Беларусі з 1999 года. За гэты час быў выдзелены 81 грант на агульную суму больш за 500 тыс. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки