Фралоў: Міхалевіч — адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі

08.11.2010 16:49
Архив Редакция

Генерал Валеры Фралоў лічыць, што на будучых выбарах у дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ёсць тры спарынг-партнёры. «Цярэшчанка, Міхалевіч і яшчэ адзін хлопец, але мне вельмі не хацелася б, каб ён апынуўся ў гэтай ролі. На жаль, спачатку яго выкарыстоўвалі, і толькі пасля таго, як ён перайшоў Рубікон, толькі тады ён зразумеў, у якой ролі яго выкарыстоўваюць", — заявіў генерал.

Валеры Фралоў мяркуе, што адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых выбарах не будзе. «Адзінага» ў нас не будзе, хаця б па той прычыне, што ўлада ў нас не дурная. У нас ужо ёсць тры спарынг-партнёры (я для сябе гэтыя прозвішчы ўжо пазначыў), якія пры любых абставінах будуць удзельнічаць у гэтай кампаніі (будуць апазіцыйныя прэтэндэнты дамаўляцца аб «адзіным» або не будуць)», — адзначыў генерал.

«Разам атрымліваецца: Аляксандр Рыгоравіч (Аляксандр Лукашэнка — Тэлеграф) — раз, тры штатныя спарынг-партнёры — ужо чатыры, і нават калі атрымаецца адзіны — усяго пяць кандыдатаў. І народ нічога з гэтага не зразумее», — дадаў Валеры Фралоў, перадае «Беларускі партызан».

Фралоў: Расія павядзе сябе з намі як з незалежнай дзяржавай

Валеры Фралоў лічыць, што магло б быць два варыянты развіцця падзей. Па-першае, Расія магла «паставіць на чыноўніка і сур’ёзна яго падтрымаць». «А грошы не апошняя справа ў палітыцы: калі б немцы не далі Леніну грошай — ніякай рэвалюцыі не было б, — адзначыў генерал. — Я чакаў-чакаў — вось-вось з’явіцца. Не з’явіўся. Раз не з’явіўся, значыць, Расія пайшла па іншым шляху».

«На мой погляд, Расія вырашыла паступіць іншым чынам. Яны паводзяць сябе з намі як з сапраўды незалежнай дзяржавай: хлопцы, атрымаеце цэны на газ, атрымаеце цэны на нафту. Крэдыты? Прабачце, мы і так вам столькі перадавалі. І на халеру нам ваша ўбогая тэхніка: усе гэтыя МАЗы, БелАЗы, халадзільнікі і іншае? Усё гэта ў нас ёсць, і прыстойнае, але ў такіх аб’ёмах, якія маглі б забяспечыць нармальнае эканамічнае жыццё», — сказаў Валеры Фралоў.

«Мяркую, што яны выбралі іншы шлях: раз да вас не даходзяць дэмакратычныя каштоўнасці праз галаву, вы ўспрымаеце гэта як нешта эфемернае, праз страўнік вельмі хутка дойдзе. І тады пачнуцца вельмі сур’ёзныя падзеі, і Аляксандр Рыгоравіч гэта разумее. У яго ёсць магчымасць прадаць што заўгодна (шмат яшчэ чаго можна прадаць), але да нас ужо многія гады інвестары не рвуцца», — дадаў генерал.

Как вам новость?