Франка Вячорку выключылі з «Моладзі БНФ»

20.08.2010 11:44
Архив Редакция

19 жніўня 2010 года Франак Вячорка, Алесь Анісімаў і Андрусь Крэчка былі выключаныя з ліку членаў арганізацыі «Моладзь БНФ». За выключэнне актывістаў прагаласавалі сем з васьмі прысутных членаў Рады, адзін з іх выказаўся супраць. Ні адзін з ужо былых членаў арганізацыі на паседжанне запрошаны не быў.

Афіцыйная фармулёўка абвяшчае, што актывісты былі выключаныя «за дзеянні, якія ганьбяць гонар і годнасць сябра Моладзі БНФ», паведамляе ў сваім блогу Франак Вячорка.

«Мяне
здзівіла не рашэнне, а сакрэтнасць, пры якой праходзіла паседжанне.
Нават у савецкія часы пытанне аб выключэнні каго-небудзь адбывалася ў яго
прысутнасці», — заявіў Франак Вячорка.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у чэрвені сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне выключыць з партыі «за сістэматычныя дзеянні, якія ганьбяць гонар і годнасць сяброў Партыі БНФ» чатырох актывістаў: Франка Вячорку, Андруся Крэчку, Антона Койпіша і Уладзіміра Малея.

Как вам новость?