Францыя мае намер працягнуць супрацоўніцтва з Беларуссю па праграме CORE

05.10.2010 16:39
Архив Редакция

Беларусь і Францыя працягнуць працу па рэалізацыі праектаў міжнароднай праграмы "Супрацоўніцтва для рэабілітацыі ўмоў жыцця ў пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнах Беларусі" (CORE). Аб гэтым паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры.

«Рэалізацыю праграмы CORE неабходна працягваць перш за ўсё для ўмацавання бяспекі насельніцтва, якое пражывае на забруджаных тэрыторыях, і на падтрымку Францыі вы можаце разлічваць», — заявіў Мішэль Рэнеры.

У цяперашні момант французскі дыпламат прымае ўдзел у міжнародным семінары «Досвед франка-беларускага супрацоўніцтва па доўгатэрміновай рэабілітацыі ўмоваў жыцця пасля чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі», які праходзіць 5-6 кастрычніка ў Гомелі, перадае БелТА.

Мішэль Рэнеры лічыць, што Беларусі трэба будзе зрабіць яшчэ шмат чаго для аднаўлення раёнаў, пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У сувязі з гэтым надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Францыі лічыць важнымі такія напрамкі праграмы CORE, як сельская гаспадарка, ахова здароўя, адукацыя. Мішэль Рэнеры выказаў надзею, што праграма будзе працаваць яшчэ многа гадоў.

Как вам новость?
Головоломки