Franck Muller: з намі "Луч" надабудзе "новае жыццё"

05.03.2010 12:39
Архив Редакция

Гендырэктар швейцарскай кампаніі Franck Muller Вартан Сірмакес заявіў, што ў Мінскага гадзіннікавага заводу, які займаецца выпускам гадзіннікаў пад маркай «Луч», ёсць "абсалютныя шанцы здабыць новае жыццё і новы статут з яго кампаніяй". "Збольшага наша жаданне — гэта выклік самім сабе ўдыхнуць новае жыццё ў марку, якая некалі грымела ад Брэста да Ўладзівастока", — сказаў Вартан Сірмакес.

«У Мінскага гадзіннікавага заводу ёсць традыцыі вытворчасці, і гэта вельмі важна — мець традыцыі, асабліва вытворчасці механічных гадзіннікаў, бо менавіта такія вырабляе і Franck Muller», — заявіў кіраўнік швейцарскай кампаніі ў інтэрв’ю Першаму нацыянальнаму каналу, паведамляе БелТА.

Вартан Сірмакес падкрэсліў, што кампанія не імкнецца ствараць “нешта новае, яна мае намер узнавіць тое, што некалі было вядома і папулярна, зрабіць гадзіннікі «Луч» запатрабаваным брэндам і ў Беларусі, і за яе межамі”.

Franck Muller: мы падымем «Луч» на новую вышыню

“Кампанія гатовая зрабіць сучасным завод, арганізаваць навучанне персаналу і даставіць сюды свой гадзіннікавы механізм, сваім досведам і сваімі сіламі раскруціць марку. Мы ў стане узняць «Луч» на новую вышыню і зрабіць так, каб людзі зноў з гонарам і задавальненнем насілі гадзіннікі гэтай маркі. Думаю, усё павінна атрымацца“, — лічыць гендырэктар швейцарскай кампаніі.

Гадзіннікі, вырабленыя ў Беларусі, захаваюць назву маркі, падкрэсліў кіраўнік Franck Muller. Па словах Вартана Сірмакеса, гэта ў рамках “канцэпцыі кампаніі — набываць і раскручваць новыя гадзіннікавыя брэнды”. «Мы валодаем дзевяццю маркамі гадзіннікаў, усе яны маюць уласныя назвы, але належаць канцэрну Franck Muller. Адпаведна, вытворчасць і кантроль якасці на ўзроўні Franck Muller», — адзначыў гендырэктар.

Па словах Вартана Сірмакеса, кампанія ўжо гатовая прапанаваць новы дызайн і ідэі для мінскіх гадзіннікаў. «Спецыялісты распрацавалі жаночыя і мужчынскія версіі, дзе надпіс «Луч» зайграе зусім па-новаму. Гэта пакуль на паперы, але спадзяюся, увасабленне гэтых ідэй — справа бліжэйшай будучыні», — сказаў гендырэктар Franck Muller.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка падпісаў першага сакавіка загад № 109 «Пра прыцягненне інвестыцый у адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі гадзіннікавы завод». Паводле дакумента, швейцарская кампанія Franck Muller атрымае кантрольны пакет МГЗ (52%) за кошт выкупу дадатковага выпуску каля 1,21 млрд. акцый на суму 12,46 млн. даляраў.
 

Как вам новость?
Головоломки