Французскія футбалісты атрымаюць па 10 тыс. еўра за перамогу над беларусамі

01.09.2010 15:30
Архив Редакция

Кіраўніцтва Французскай федэрацыі футболу (ФФФ) абвясціла памер прэміяльных выплатаў гульцам нацыянальнай зборнай у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Еўропы-2012. За перамогу футбалісты атрымаюць па 10 тыс. еўра, а за нічыю ў два разы менш, інфармуе вядучая спартыўная газета краіны "Экіп".

Перад стартам у кваліфікацыі Еўра-2012 кіраўнікі ФФФ азнаёмілі каманду з Кодэксам паводзінаў, дзе прапісаныя асноўныя абавязкі футбалістаў, якія выступаюць за зборную. Згодна з ім, гульцы павінны ўдзельнічаць у фотасесіях, насіць атрыбутыку, прадстаўленую галоўным спонсарам і афіцыйнымі партнёрамі, а таксама ўдзельнічаць у прома-акцыях. Дакумент падпісалі ўсе футбалісты, якія рыхтуюцца да матчаў з Беларуссю (3 верасня) і Босніяй і Герцагавінай (7 верасня), паведамляе БелТА.

Сустрэча французскіх і беларускіх футбалістаў адбудзецца ў парыжскім прыгарадзе Сэн-Дэні на «Стад дэ Франс», які змяшчае 80 тыс. гледачоў. Квіткі на гэтую гульню каштуюць ад 10 да 100 еўра. Беларуская каманда 1 верасня завяршае падрыхтоўку да сустрэчы з французамі ў Мінску, і на наступны дзень раніцай вылеціць у Парыж чартэрным рэйсам. Чакаецца, што падтрымаць беларускую дружыну ў стартавым паядынку еўракваліфікацыі ў сталіцу Францыі адправяцца каля 300 яе балельшчыкаў. Прамая трансляцыя гульні пачнецца ў пятніцу 3 верасня ў 21.50 на тэлеканале ОНТ.

Как вам новость?
Головоломки