Фраза Ярмошынай ўразіла экспертаў ААН

01.02.2011 12:07
Архив Редакция

У студзені 2011 года эксперты ААН разгледзелі афіцыйны і неафіцыйны даклады аб выкананні ў Беларусі Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Як заявіла юрыстка Алена Танкачова, міжнародных экспертаў найбольш ўразіла фраза старшыні беларускага ЦВК Лідзіі Ярмошынай, якая асудзіла ўдзел жанчын у акцыі апазіцыі 19 снежня 2010 года. 

«Але ж да гэтага моманту ніхто з членаў беларускага ўрада не паставіўся крытычна да гэтай фразы. Гэта сведчыць аб тым, што ўсе яны сапраўды гэтак і думаюць», — адзначыла Алена Танкачова, якая прадставіла неафіцыйны даклад.

Афіцыйную пазіцыю беларускіх уладаў на канферэнцыі прадстаўляла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Як паведаміла юрыстка, кіраўніца мінпрацы адзначыла, што ўрад Беларусі вельмі зацікаўлены ў тым, каб «беларуская жанчына разняволілася, расправіла крылы і ставіла перад сабой высокія задачы і мэты», перадае БелаПАН.

На думку Алены Танкачовай, дадзеныя словы «крыху не стыкаваліся» з рэальнасцю, у якой тры беларускія жанчыны на той момант знаходзіліся ў СІЗА КДБ.

Як паведамляў Тэлеграф, старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына перамагла ў інтэрнэт-прэміі «Сэксіст года-2010» у намінацыі «Спецыяльны прыз» і ў конкурсе ў цэлым. Інтэрнэт-прэмію заснавала расійская ініцыятыўная група «За фемінізм». Кіраўніца ЦВК атрымала ўзнагароду за сваё выказванне пра жанчын, якія ўдзельнічалі ў падзеях 19 снежня ў Мінску: «Сядзелі б дома, баршчы варылі, а не па плошчах шасталі».

Как вам новость?
Головоломки