Freedom House: Лукашэнка стаіць на шляху Беларусі да свабоды

08.06.2011 11:57
Архив Редакция

Былы намеснік памочніка дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі, а цяпер дырэктар арганізацыі Freedom House Дэвід Крамер перакананы, што Беларусь зможа стаць па-сапраўднаму свабоднай дзяржавай толькі пасля таго, як дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пазбавіцца ўлады. На думку кіраўніка Freedom House, іншыя меры ўздзеяння на сітуацыю, якая склалася ў краіне, адчувальных вынікаў не прынясуць.

«Найлепшы спосаб змяніць сітуацыю — калі Лукашэнка пазбавіцца ўлады. А пакуль яна ў яго ёсць, ніякія працяглыя змены немагчымыя. Ён — дыктатар, адказны за вельмі сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, ёсць падазрэнне аб яго дачынення да выбуху ў Мінску, акрамя гэтага, ён стварае пагрозу для саміх беларусаў, а можа, нават для іншых», — заявіў Дэвід Крамер.

Кіраўнік Freedom House лічыць, што Аляксандр Лукашэнка нясе асабістую адказнасць за «эканамічны крах» Беларусі, і пакуль дзейны прэзідэнт застаецца ва ўладзе цярпець ад эканамічных праблем будуць не толькі Беларусь, але і яе суседзі, перадае DELFI.

Па меркаванні Дэвіда Крамера, Аляксандр Лукашэнка баіцца ўдзельнічаць у свабодных, дэмакратычных выбарах, бо гэта пацягне за сабой страту улады для яго.

Як перадаваў Тэлеграф, міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House ўнесла Беларусь у штогадовы спіс «рэпрэсіўных грамадстваў свету». Да апошняй ступені негатыўнай ацэнкі ў рэйтынгу Freedom House Беларусь «не дацягнула» толькі аднаго пункта. Акрамя таго, эксперты Freedom House таксама ўключылі Беларусь у дзясятку краін свету з найгоршым станам свабоды прэсы.

Как вам новость?