Фюле: Еўракамісія занепакоеная Мытным саюзам

27.10.2010 09:41
Архив Редакция

Еўракамісія занепакоеная Мытным саюзам Беларусі, Расіі і Казахстана. Пра гэта 26 кастрычніка заявіў еўракамісар па пашырэнні Еўрасаюза Штэфан Фюле. Акрамя таго, паводле яго слоў, еўракамісія таксама занепакоеная ўзмацненнем эканамічнага і палітычнага ўплыву Кітая.

Па словах Штэфана Фюле, ёсць «партнёры ЕС, якія імкнуцца пашырыць свой уплыў такім чынам, які не заўсёды сумяшчальны з каштоўнасцямі або заканадаўствам ЕС», перадае РИА «Новости».

«Беларусь пагадзілася на Мытны саюз з Расіяй. Расце эканамічны і палітычны ўплыў Кітая», — распавёў Штэфан Фюле перад членамі камітэту Еўрапарламенту па замежных справах.

Как вам новость?
Головоломки