Футбол. Беларусь абгуляла Паўднёвую Карэю ў таварыскім матчы

31.05.2010 10:30
Архив Редакция

Футбалісты зборнай Беларусі 30 траўня паспяхова правялі таварыскі матч супраць каманды Паўднёвай Карэі. У аўстрыйскім Куфштайне падапечныя Бернда Штанзэ перамаглі ўдзельніка хуткага чэмпіянату свету-2010 з мінімальным лікам 1:0.

Пераможны гол на 53-й хвіліне гульні забіў мінскі дынамавец Сяргей Кісляк, які скарыстаўся дакладнай перадачай свайго аднаклубніка Антона Пуцілы. У нядаўнім паядынку яшчэ з адным удзельнікам сусветнага першынства зборнай Гандураса (2:2) Антон Пуціла забіў два мячы, адзначае БелТА.
Адразу пасля сустрэчы з паўднёвакарэйскай дружынай беларускі футбольны дэсант адправіўся дахаты. Нашы футбалісты з 31 траўня будуць рыхтавацца да спарынгу з камандай Швецыі, які адбудзецца на мінскім стадыёне «Дынама» ў блізкую сераду, другога чэрвеня. Пачатак гульні ў 20:30.

Как вам новость?