Футбол. Беларусь абыграла Літву — 2:0

12.08.2010 09:25
Архив Редакция

Футбалісты зборнай Беларусі правялі сёння таварыскі матч у гасцях у каманды Літвы. У Коўне падапечныя Бернда Штанге выйгралі ў гаспадароў з лікам 2:0.

Абодва мячы ў актыве Вячаслава Глеба — першы гол ён забіў неўзабаве пасля перапынку, на 49-й хвіліне, а другі незадоўга да фінальнага свістка, на 90-й хвіліне гульні. Па ходзе матчу каманда Бернда Штанге мела немалую перавагу, што ў выніку і адбілася на выніку сустрэчы, адзначае БелТА.

Склад зборнай Беларусі: Амельчанка (Жаўноў, 46), Цігараў, Амельянчук (капітан) (Жэўнераў, 90+3), Молаш (Юрэвіч, 46), Кульчы (Кісляк, 46), А.Глеб (Кутузаў, 46), Радзівонаў (Крывец, 60), Пуціла (Бардачоў, 84), В.Глеб, Шытаў, Мартыновіч.

Как вам новость?