Футбол. Лідары чэмпіянату Беларусі разышліся мірам

15.04.2010 11:58
Архив Редакция

14 красавіка ў чэмпіянаце Беларусі па футболе прайшлі матчы трэцяга тура. На сталічным стадыёне «Дынама» лідары чэмпіянату футбольныя клубы «Мінск» і БАТЭ згулялі ўнічыю — 0:0.

Астатнія матчы тура, як перадае «Спорт-Беларусь», завяршыліся з наступнымі вынікамі:

«Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Брэст) — 1:0,

«Партызан» (Мінск) — «Віцебск» — 0:2,

«Нафтан» (Наваполацк) — «Дняпро» (Магілёў) — 5:0,

«Тарпеда» (Жодзіна) — «Шахцёр» (Салігорск) — 1:1,

«Нёман» (Гродна) — «Дынама» (Мінск) — 0:1.

Как вам новость?
Головоломки