Футбол. Мінскае "Дынама" прайграла аўтсайдару чэмпіянату

24.08.2010 10:56
Архив Редакция

Сталічнае «Дынама» пацярпела паразу ад аўтсайдара чэмпіянату Беларусі па футболе. Напярэдадні ў Жодзіне ў заключным матчы 22-га тура сталічная дружына з лікам 0:2 саступіла «Тарпеда».

Гэта першая перамога аўтазаводцаў пад кіраўніцтвам Сяргея Гурэнкі, які пачынаў сезон за стырном «Дынама», адзначае агенцтва «Мінск-Навіны». У выніку «Тарпеда» пакінула апошняе месца, на якое зноў апусціўся сталічны «Партызан». Дынамаўцам жа такі вынік не дадаў аптымізму перад сустрэчай з «Бруге» у Лізе Еўропы. У чацвер мінчукі пастараюцца перамагчы бельгійцаў па суме дзвюх сустрэчаў (першую яны прайгралі 1:2).

Нагадаем вынікі астатніх матчаў 22 тура: «Дынама» (Берасце) — БАТЭ — 1:4, «Нёман» — «Партызан» — 0:1, «Белшына» — «Дняпро» — 2:1, «Шахцёр» — «Нафтан» — 0:0, «Мінск» — «Віцебск»- 5:1.

Паядынкі 23-га туру адбудуцца 28-29 жніўня.

Как вам новость?