Футбольная каманда з Беларусі прызнана найлепшым аматарскім клубам у Еўропе

30.04.2010 11:46
Архив Редакция

Футбольны клуб "Аматар" з Брэста прызнаны лепшым клубам масавага футболу ў Еўропе. Такое рашэнне прынята на паседжанні выканкама УЕФА. Самадзейны міні-футбольны клуб "Аматар" быў арганізаваны ў 1991 годзе і з'яўляецца адной з самых актыўных недзяржаўных спартовых арганізацый не толькі ў Брэсце, але і ва ўсёй Беларусі.

Галоўнай задачай клуб бачыць актывізацыю масавага спартовага руху, прапаганду здаровага ладу жыцця, асабліва ў моладзевым асяроддзі, перадае БелТА. На працягу многіх гадоў «Аматар» праводзіць аматарскія турніры па міні-футболе, футзале і пляжным футболе. Сёлета ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень футболу» ўжо ў 19-ы раз пад эгідай «Аматара» пройдзе Міні-футбольны фестываль. На сённяшні дзень жаданне выступіць у ім выказала каля паўсотні аматарскіх камандаў Брэсцкага рэгіёну.

Падчас масавай акцыі «Тыдзень футболу» па ўсёй краіне з 17 траўня будзе праведзена мноства розных спаборніцтваў і конкурсаў для аматараў футболу ўсіх узростаў. У іх прымуць удзел дзясяткі тысячаў прыхільнікаў актыўнага адпачынку, адзначылі ў АБФФ. 23 траўня на мінскім стадыёне «Дынама» адбудзецца фінальны матч розыгрышу Кубка Беларусі па футболе паміж жодзінскім «Тарпеда» і барысаўскім БАТЭ.

Как вам новость?