Футбол. "Шахцёр" выйшаў на другое месца ў чэмпіянаце Беларусі

26.07.2010 10:32
Архив Редакция

Пасля трохтыднёвага перапынку аднавіўся чэмпіянат Беларусі па футболе сярод камандаў вышэйшай лігі. 19-ы тур аказаўся для гаспадароў адным з самых няўдалых — адна перамога і пяць паразаў (горшы быў толькі 13-ы тур: нічыя і пяць паразаў).

Дзейны чэмпіён і лідар сёлетняга першынства БАТЭ выйграў у Магілёве ў «Дняпра» — 2:0 (Брессан, 35, Паўлаў, 54), паведамляе БелаПАН.

Віцэ-чэмпіён «Дынама» (Мінск), які ішоў на другім месцы, саступіў дома «Шахцёру» — 0:1 (Гукайла, 45). У выніку гарнякі падняліся на другі радок у турнірнай табліцы.

Астатнія вынікі матчаў, што прайшлі 25 ліпеня: «Партызан» — «Тарпеда» — 2:3 (Зубовіч, 11, Маеўскі, 27 — Крывабок, 46, 76, Лявіцкі, 90 +3), «Нёман» — «Мінск»- 0:1 (Лашанкоў, 86), «Віцебск» — «Дынама» БР — 0:1 (Кібук, 90 +4), «Нафтан» — «Белшына» — 4:0 (Жукоўскі, 52, Гаўрушка, 55, з пенальці, Зуеў, 71, Стрыпейкіс, 90).

Как вам новость?
Головоломки