ФХРБ: галоўным трэнерам зборнай Беларусі будзе Занкавец

05.04.2010 17:43
Архив Редакция

Галоўным трэнерам нашай нацыянальнай зборнай на будучым чэмпіянаце свету, хутчэй за ўсё, будзе беларускі спецыяліст Эдуард Занкавец. Пра гэта падчас паседжання выканкама Федэрацыі хакея заявіў яе старшыня Яўген Ворсін, паведамляе афіцыйны сайт ФХРБ.

Эдуард Занкавец на працягу некалькіх гадоў рэгулярна ўваходзіў у трэнерскі штаб беларускай зборнай у якасці аднаго з памочнікаў галоўнага трэнера. На клубным узроўні Эдуард Канстанцінавіч апошнія сезоны працаваў у сістэме піцерскага СКА ў ролі асістэнта. Плануецца, што ў трэнерскі штаб беларускай зборнай таксама ўвойдуць Андрэй Гусаў Аляксандр Андрыеўскі і Ўладзімір Цыплакоў.

«На мой погляд, нам трэба рабіць стаўку на беларускіх спецыялістаў з прыцэлам на 2014 год, — пракаментаваў такое рашэнне Яўген Ворсін. — Праўда, Эдуард Занкавец папрасіў, каб на чэмпіянат свету мы прыцягнулі Дэйва Люіса, які дапамагаў на Алімпіядзе Міхаілу Захараву. Федэрацыя паспрабуе прапрацаваць гэтае пытанне хуткім часам».

Што тычыцца Міхаіла Захарава, які раней называўся першым прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера нашай каманды, дык, па словах Яўгена Ворсіна, яго кандыдатура адпала сама сабой з-за кантракту Міхаіла Міхайлавіча са зборнай Украіны.

На паседжанні выканкама быў разгледжаны і абмеркаваны рэгламент чэмпіянату Беларусі. У наступным першынстве экстралігі плануецца ўдзел 14 клубаў, сярод якіх будуць і замежныя каманды — «Сокал», «Металургс» і «Дынама-Юніёрс» пацвердзілі сваё жаданне ўдзельнічаць у наступным чэмпіянаце Беларусі. Сезон плануецца правесці па звыклай схеме: чатыры колы ў рэгулярным чэмпіянаце, па выніках якога лепшыя восем каманд выходзяць у плэй-оф. У наступным сезоне клубам будзе дазволена выкарыстоўваць да пяці легіянераў. Замежны брамнік будзе лічыцца за двух легіянераў.

Таксама на паседжанні выканкама разгледзелі тэрміны правядзення Кубка Беларусі. Гэты турнір пройдзе ў трэцяй дэкадзе жніўня.

Как вам новость?
Головоломки