ФХРБ прызнала Захарава лепшым трэнерам года

28.05.2010 11:36
Архив Редакция

Выканкам Федэрацыі хакею Беларусі на паседжанні 27 траўня назваў лаўрэатаў мінулага сезону. Лепшым трэнерам сезону прызнаны настаўнік мінскага "Юнацтва" Міхаіл Захараў, які ў пяты раз разам са сваёй камандай выйграў золата чэмпіянату Беларусі.

Таксама ён заняў другое месца ў суперфінале Кантынентальнага кубку ў французскім Грэнобле. Акрамя таго, кіраваная Міхаілам Захаравым зборная Беларусі стала дзявятай на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, паведамляе БелТА.
Вызначаны і лепшыя гульцы экстралігі чэмпіянату Беларусі. Лепшым брамнікам названы фін Міка Окса («Шахцёр», Салігорск), абаронцам — Аляксей Баранаў («Юнацтва», Мінск), нападнікам — украінец Аляксандр Мацярухін («Юнацтва», Мінск), ён жа стаў лепшым бамбардзірам турніру. Лепшым форвардам абарончага плану названы Аляксандр Усенка («Гомель»), а лепшым маладым гульцом экстралігі — абаронца «Гомелю» Міхаіл Хараманда.
Лепшым арбітрам прызнаны Васіль Быкоўскі з «Віцебску», лепшым стадыёнам экстралігі — «Бабруйск-Арэна». Праўда, можа стацца, што з наступнага сезону на ёй не будзе выступаць каманда наймацнейшага дывізіёну. Мясцоваму «Шынніку» да дзявятага чэрвеня трэба вызначыцца, ці зможа ён выставіць фарм-клуб у турнір найвышэйшай лігі. Калі адказ будзе адмоўным, то дружыну, верагодна, не дапусцяць у экстралігу.

Как вам новость?
Головоломки