Гайдукевіч: я не прасіў у «Гавары праўду!» мільён даляраў

14.01.2011 13:27
Архив Редакция

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч абвяргае інфармацыю аб тым, што прапаноўваў «раскруціць» Уладзіміра Някляева на выбарах у абмен на мільён даляраў. "Калі б я прасіў, то мільёнаў дзесяць як мінімум, і то — не для таго, каб дапамагчы кампаніі «Гавары праўду!», а для таго, каб выкарыстоўваць у сваіх мэтах", — заяўляе палітык.

Газеце «Савецкая Беларусь» 14 студзеня апублікавала «рассакрэчаныя дакументы», датычныя дня прэзідэнцкіх выбараў.

«Фядута (палітолаг і каардынатар перадвыбарчага штабу былога кандыдата Уладзіміра Някляева Аляксандр Фядута — заўв. Тэлеграфа) паведаміў, што на яго ініцыятыўна выйшаў старшыня ЛДП Гайдукевіч, які прапанаваў за мільён даляраў ЗША аказаць садзейнічанне кампаніі «Гавары праўду!» па прасоўванні яе кандыдата на будучых выбарах і зняць сваю кандыдатуру ў яго падтрымку», — піша выданне.

Аднак сам Сяргей Гайдукевіч таксама сцвярджае адваротнае. «Калі б я штосьці прапаноўваў, то значна больш — мільёнаў 10-20. Гэта першае. Другое: я ўжо ўсё сказаў аб выбарах і калі здымаўся, і калі выступаў 18 снежня на ўсіх беларускіх каналах», — заявіў палітык, перадае БелаПАН.

Ён лічыць, што мае значна больш шырокай інфармацыяй аб выбарах, чым супрацоўнікі газеты, паколькі два разы вылучаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. «Тое, што напісана ў «Савецкай Беларусі» аб прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі, — дробязь, я ведаю ў дзясяткі разоў больш. Таму я магу цяпер разам з вамі пасмяяцца», — адзначыў старшыня ЛДП.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2001 і 2006 гадоў Сяргей Гайдукевіч балатаваўся таксама на выбарах 2010 года, аднак падаў заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію аб зняцці сваёй кандыдатуры. Ён таксама паведаміў, што не мае намеру перадаваць свае подпісы ў падтрымку іншых прэтэндэнтаў.

«Чаму я павінен камусьці аддаваць подпісы? Я не ведаю гэтых іншых кандыдатаў. У мяне сапраўдная партыя, няма наймітаў, людзі збіралі подпісы за мяне цалкам бясплатна. Я не збіраюся падводзіць сваю каманду», — адзначыў палітык 8 кастрычніка.

Таксама пасля свайго зняцця Сяргей Гайдукевіч заявіў, што «выбары ў Беларусі — гэта спектакль, вынікі якога ўжо даўно ўсім вядомыя».

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки