Гайдукевіч хоча хутчэй прызнаць Абхазію і ПА

03.09.2010 14:46
Архив Редакция

Старшыня Расійскага прафсаюза студэнтаў, дарадца прэзідэнта Рэспублікі Паўднёвая Асетыя Аляксей Казак атрымаў ліст ад кіраўніка прэс-службы Ліберальна-дэмакратычнай партыі Рэспублікі Беларусі Наталлі Галалобавай. У лісце пацвярджаецца пазіцыя партыі аб неабходнасці хутчэйшага прызнання Рэспублікай Беларусь незалежнасці самаабвешчаных рэспублік Паўднёвая Асетыя і Абхазія, паведамляе прэс-служба Расійскага прафсаюза студэнтаў.

«У 2008 годзе старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Васільевіч Гайдукевіч і ўся партыя прызналі незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, аб чым былі апавешчаныя амбасада РФ у Мінску, а таксама СМІ. 21 жніўня 2010 года ў Мінску адбыўся Кангрэс Ліберальна-дэмакратычнай партыі, падчас якога лідар ЛДП ў прысутнасці дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, у сваім выступе зноў адкрыта заявіў аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асетыі і аб уключэнні ў сваю перадвыбарчую праграму на будучых прэзідэнцкіх выбарах пытання аб увядзенні адзінай валюты з Расійскай Федэрацыяй і стварэнні Канфедэрацыі з РФ», — гаворыцца ў пасланні, перадае партал «Мы».

На дадзены момант Абхазію і Паўднёвую Асетыю прызналі толькі чатыры дзяржавы: Расія, Нікарагуа, Науру і Венесуэла.

Как вам новость?