Галаванаў: Расія яшчэ не адрэагавала на рэкамендацыю суда СНД

14.10.2010 14:26
Архив Редакция

Расія яшчэ не адрэагавала на рэкамендацыю Эканамічнага суда СНД у дачыненні да пошлін на нафтапрадукты. «Але з намеснікам міністра юстыцыі Расіі Васілём Ліхачовым, была дасягнута дамоўленасць аб тым, што яны паставяць адпаведнае пытанне перад кіраўніцтвам урада Расійскай Федэрацыі», — заявіў 14 кастрычніка міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў.

«Таму думаю, што ў найбліжэйшы час лёд кранецца, бо гэта ў інтарэсах абедзвюх дзяржаў», — адзначыў Віктар Галаванаў і дадаў, што дадзенае пытанне можа быць вынесена на абмеркаванне ў ходзе будучага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 8 кастрычніка суд рэкамендаваў Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты для Беларусі да канчатковага вырашэння пытання праз тры месяцы (да 19 студзеня 2011 года). Разам з тым суд выканаў і просьбу расійскага боку аб прадстаўленні адтэрміноўкі для выпрацоўкі пагаджальных працэдураў тэрмінам на тры месяцы, аднак адмовіў у хадайніцтве аб увядзенні ў працэс новай групы юрыстаў.

Как вам новость?
Головоломки