Галер: АБСЕ не праводзіць новае расследаванне смерці Бябеніна

27.10.2010 15:52
Архив Редакция

Міжнародныя эксперты, якія прыбылі ў Беларусь вывучаць акалічнасці смерці журналіста Алега Бябеніна, не праводзяць уласнага расследавання, а толькі вывучаюць ужо наяўныя матэрыялы справы. Пра гэта паведаміў кіраўнік сядзібы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у Мінску Бенедыкт Галер.

Двух экспертаў АБСЕ прыняў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, а ў цяперашні час эксперты вывучаюць ужо напрацаваныя матэрыялы справы, перадае карэспандэнт Тэлеграфа.

«Яны не праводзяць новага расследавання — яны пераглядаюць усе матэрыялы і выпрацоўваюць сваё ўласнае рашэнне», — адзначыў Бенедыкт Галер.

Разам з тым, кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску не змог сказаць, якую канкрэтна праграму дзеянняў распрацавалі эксперты сумесна з генеральным пракурорам.

Як раней паведамляў Тэлеграф, генеральны сакратар АБСЕ даў даручэнне старшаму дарадцы АБСЕ па паліцэйскай дзейнасці аператыўна падабраць і накіраваць у Беларусь двух судмедэкспертаў для расследавання смерці апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна. 25 кастрычніка два эксперты-крыміналісты са Швецыі і Нарвегіі прыбылі ў Мінск.

Как вам новость?
Головоломки