Галоўнага фінансавага следчага дзяржкантролю вінавацяць у "крышаванні"

25.06.2010 10:17
Архив Редакция

Генеральная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу былога начальніка следчага ўпраўлення дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Генадзя Гапоненкі. Следства ў дачыненні да галоўнага фінансавага следчага КДК цягнулася амаль год.

Генадзя Гапоненку арыштавалі шостага ліпеня мінулага года па абвінавачанні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, піша «Ежедневник».

У Генеральнай пракуратуры патлумачылі, што былога фінансавага міліцыянта абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры і махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры.

Дадзеныя аб ходзе следства не агалошваюць, аднак вядома, што практычна ўся справа звязана з даўнім сябрам Генадзя Гапоненкі, бізнэсоўцам, якому галоўны следчы ДФР КДК на працягу многіх гадоў аказваў розныя паслугі па службе, у тым ліку дапамагаў ва ўхіленні ад крымінальнага пераследу.

Как вам новость?