Галоўны абвінавачаны па справе "Террастройинвеста" адмовіўся даваць паказанні

17.09.2010 13:46
Архив Редакция

Галоўны фігурант крымінальнай справы па факце махлярства з боку ЗАТ "Террастройинвест" Барыс Руднеў адмовіўся даць паказанні 16 верасня падчас паседжання суда Першамайскага раёна Мінску. Пра гэта паведаміў адвакат пацярпелага боку Міхаіл Сергяеня.

Барыс Руднеў заявіў, што дасць паказанні толькі пасля допыту ўсіх сведак і пацярпелых, бо яны, на яго думку, могуць змяніць свае паказанні. У сваю чаргу, змоўшчык Барыса Руднева Дзмітры Агароднікаў таксама адмовіўся даць паказанні. Ён ніяк не матываваў сваю пазіцыю, а проста скарыстаўся сваім законным правам, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, суд Першамайскага раёна Мінску пачаў слуханні крымінальнай справы па факце махлярства, выяўленага ў ходзе будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Прытыцкага ў Мунску, 9 жніўня 2010 года.

Аднак яно было адкладзенае амаль на месяц у сувязі з тым, што ў справе з’явіліся новыя пацярпелыя. Аднавілася слуханне 7 верасня. Лік дольшчыкаў, падманутых кампаніяй-забудоўшчыкам «Террастройинвест», у ходзе расследавання павялічыўся да 503 чалавек.

На лаве падсудных апынулася шэсць чалавек на чале з Барысам Рудневым — супрацоўнікам ЗАТ «Террастройинвест». Іх абвінавачваюць па арт. 209 «Махлярства», арт. 427 «Службовы падлог», арт. 235 «Легалізацыя («адмыванне») матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам», арт. 210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» КК Беларусі.

З 2005 па 2009 год падсудныя заключалі з грамадзянамі дамовы долевага будаўніцтва, аднак насамрэч ўзвядзеннем дома ў Мінску на вуліцы Прытыцкага займалася не іх фірма, а іншая арганізацыя. Па дадзеных следства, зламыснікі нанеслі шкоду пацярпелым на суму каля 41 млрд. рублёў (каля 13,8 млн. даляраў). Аднак, падсудныя сваю віну не прызнаюць.

Как вам новость?
Головоломки