Галоўны рэдактар "Народнай волі": Кастусёў выжыў з розуму

08.03.2011 11:18
Архив Редакция

Галоўны рэдактар газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч пракаментаваў абвінавачанні ў свой адрас, агучаныя 6 сакавіка экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Па словах журналіста, заява палітыка аб патрабаванні грошай за публікацыі перад выбарамі з'яўляецца хлуснёй.

«Да апошняга часу гісторыя Шклову ведала ілжэ-Дзмітрыя. Цяпер вось з’явіўся яшчэ адзін хлус-Кастусёў. Так мог сказаць чалавек, які не памятае, што ён еў на сняданак. Таму што канчаткова выжыў з розуму», — сказаў галоўны рэдактар «Народнай волі».

«Ні пра якія грошы я з ім увогуле не размаўляў, як ніколі не размаўляў на гэтую тэму з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты. За паклёп, за хлусню абавязкова пацягну Кастусёва ў суд. І ён ніколі больш не з’явіцца на парозе рэдакцыі», — падкрэсліў Іосіф Сярэдзіч.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Рыгор Кастусёў заявіў на з’ездзе абласной арганізацыі ПБНФ ў Гомелі, што «Народная воля» апублікавала два ганьбячыя яго артыкулы і адмовілася друкаваць бясплатна яго ўласныя перадвыбарныя матэрыялы.