Галоўную елку Мінску дэмантажуюць за некалькі дзён

14.01.2011 16:48
Архив Редакция

На Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы Беларусі 14 студзеня пачалі дэмантаж цэнтральнай гарадской елкі. Працы будуць праходзіць некалькі дзён. З металічнай канструкцыі ўжо знялі гірлянды, аднак на ёй застаюцца тысячы сінтэтычных галінак хвоі. Затым разбяруць сам каркас елкі. Яе вышыня складае 35 метраў, таму ў працы выкарыстоўваецца спецтэхніка ратавальнікаў.

Елку ўпрыгожвалі буйныя поўнакаляровыя цацкі: банты, званочкі, зоркі, металічныя шары, каралі, свечкі памерам у 80 — 90 сантыметраў. «Убранне елкі цалкам абноўлена. Гэта самыя вялікія цацкі за гісторыю елкі — рознага колеру, з мудрагелістымі ўзорамі. Нічога падобнага раней не выкарыстоўвалася», — растлумачыў БелТА начальнік аддзелу дызайну прадпрыемства «Мінскрэклама» Сяргей Глухаў.

Вялікіч елачныя ўпрыгожанні былі зробленыя на спецзаказ, паколькі гатовымі яны не прадаюцца.

Навагоднюю елку ўсталёўваюць на Кастрычніцкай плошчы Мінска з 2000 года. У 2005 годзе яе ўпершыню замянілі на штучную.

Как вам новость?
Головоломки