Гамяльчаніну пагражае восем гадоў за порна ў лакальнай камп'ютарнай сетцы

05.01.2011 12:18
Архив Редакция

УУС Гомельскага аблвыканкама ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да 24-гадовага беспрацоўнага гамяльчаніна. Як паведамілі ў МУС Беларусі, у следчых маецца інфармацыя аб тым, што мужчына ў лістападзе-снежні 2009 года распаўсюджваў парнаграфічныя матэрыялы з выявай непаўналетніх.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.2 ст.343-1 «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовага» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Калі віна маладога чалавека будзе даказана, яму пагражае пакаранне аж да васьмі гадоў пазбаўлення волі, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, паводле дадзеных ВГА «Праваабарончая арганізацыя «Агульная мэта», Беларусь разам з Украінай увайшла ў пяцёрку краін-вытворцаў дзіцячай парнаграфіі і ў дзясятку лідараў па яе распаўсюджванні.

Как вам новость?
Головоломки