Гарады-спадарожнікі павінны збалансаваць рассяленне людзей у Мінску і Мінскім раёне

27.07.2010 16:28
Архив Редакция

Будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў вырашыць праблему збалансаванага рассялення насельніцтва ў Мінску і Мінскім раёне. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення горадабудаўніцтва камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі.

«Неабходна зменшыць аб’ём механічнай міграцыі ў сталіцу і не дапусціць, каб трэць насельніцтва краіны з’ехалася ў Мінск і стварыла як кароткатэрміновыя, так і доўгатэрміновыя праблемы», — растлумачыў Сяргей Казлоўскі.

Згодна з Генеральным планам Мінску разліковая колькасць насельніцтва сталіцы да 2030 года складзе два мільёны чалавек. Як паведаміў кіраўнік профільнага камітэту Мінгарвыканкама, за апошнія дзесяць гадоў насельніцтва сталіцы павялічылася на 146 тыс. чалавек, у той час як гарадское насельніцтва краіны ў цэлым — толькі на 73 тыс. чалавек. Штогадовы прырост насельніцтва Мінску складае каля 15 тыс. чалавек. Гэтыя паказчыкі ў два разы перавышаюць план, перадае БелТА.

Сёння ў Мінску пражывае 19,3% усяго насельніцтва рэспублікі, у тым ліку 26% гарадскога. Пры гэтым колькасць гарадскога насельніцтва ў Мінскай вобласці зменшылася на 2,8%. Адначасова з гэтым у сталіцы за апошнія гады істотна ўзрасла колькасць тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У 2005 годзе гэты паказчык складаў 171,2 тыс. сем’яў, у 2009 — 270,3 тыс. сем’яў. Нягледзячы на штогадовае павелічэнне забяспечанасці насельніцтва жыллём ў разліку на аднаго жыхара, у Мінску гэты паказчык застаецца самым нізкім па рэспубліцы. У канцы 2009 года гэты паказчык склаў 19,9 квадратных метраў агульнай плошчы (па рэспубліцы ў сярэднім 23,6 квадратных метра).

У сувязі з гэтым, па словах Сяргея Казлоўскага, вельмі неабходна эфектыўнае планаванне аптымальнага росту колькасці насельніцтва. Гэтае пытанне цесна звязана з планаваннем аптымальнага аб’ёму жыллёвага будаўніцтва непасрэдна на тэрыторыі сталіцы. «Мы балансуем паміж неабходнасцю нарошчвання аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва (каб скарачаць чаргу маючых патрэбу ў жыллі, павышаць ўзровень і камфортнасць пражывання мінчукоў) і рашэннем найважнейшай дзяржаўнай задачы збалансаванага рассялення ў цэлым», — заключыў кіраўнік камітэту горадабудаўніцтва.

Как вам новость?