Гарадзенца штрафавалі за парушэнне ПДР больш за 200 разоў

06.07.2010 12:19
Архив Редакция

26-гадовы жыхар горада Гродна за кіраванне аўтамабілем без пасведчання кіроўцы, за парушэнне хуткаснага рэжыму і іншых правілаў дарожнага руху затрымліваўся Дзяржаўтаінспекцыяй больш за 200 разоў. Агульная сума штрафных санкцыяў, накладзеных на яго, складае некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёў.

Тым не менш правапарушальнік адмаўляецца плаціць па рахунках, бо, з ягоных словаў, нідзе не працуе і матэрыяльнымі каштоўнасцямі, у тым ліку і аўтамабілем, не валодае, паведамляе БелТА

Інспектар міжраённага аддзела ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама Валерый Юдзін паведаміў, копіі пастановаў аб адміністрацыйных правапарушэннях ДАІ адпраўляе ў суд для прымусовага спагнання штрафу, аднак зрабіць гэта вельмі праблематычна.

За першым разам гарадзенец быў аштрафаваны ў 18 гадоў як недысцыплінаваных пешаход. Пазней ён стаў кіроўцам аўтамабіля, не маючы на тое адпаведнага дазволу. Толькі ў 2010 годзе ён быў аштрафаваны больш як 40 разоў.

Как вам новость?
Головоломки