Гарадзенскага чыноўніка за хабар пасадзілі на дзевяць гадоў

03.06.2010 11:12
Архив Редакция

Суд Кастрычніцкага раёна Горадні прысудзіў аднаго з кіраўнікоў ААТ «Гроднажылбуд» да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за атрыманне хабараў. Суд кваліфікаваў дзеянні абвінавачанага па ч.2 арт.430 КК. У апошнім слове чыноўнік прызнаў сваю віну ў атрыманні грошай.

«У поле зроку праваахоўных органаў Ч. трапіў летам мінулага года, калі паступілі звесткі аб тым, што ён атрымлівае незаконныя узнагароды ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае рашэнне пытанняў, звязаных з закупкай будаўнічых матэрыялаў і абсталявання», — распавялі ў Генпракуратуры.

У лістападзе 2009 года чыноўніка затрымалі пасля атрымання чарговага хабару ў памеры каля васьмі тысяч еўра. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.430 КК (атрыманне хабару). У ходзе следства быў даказаны яшчэ адзін эпізод атрымання хабару ад кіраўніка адной з камерцыйных структур на суму боль за пяць тысяч еўра.

У Генпракуратуры паведамілі таксама, што па ініцыятыве пракуратуры Гарадзенскай вобласці апошняе паседжанне суда з абвяшчэннем прысуду адбылося ў актавай зале ААТ «Гроднажылбуд», дзе прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты дадзенага будаўнічага прадпрыемства, а таксама прадстаўнікі СМІ.

Прысуд уступіў з законную сілу.

Как вам новость?
Головоломки