Гарадзенскія чыноўнікі звярнуліся да царквы па дапамогу ў выгнанні нячыстай сілы

16.08.2010 09:00
Архив Редакция

Гарадзенскія чыноўнікі пайшлі на беспрэцэдэнтны крок і звярнуліся да матушкі Гаўрыілы (Глухавай) з Гарадзенскага Свята-Раствоўскага-Багародзічнага манастыра па дапамогу ў выгнанні нячыстай сілы. На думку гарадзенскіх чыноўнікаў, "нячыстая" завялася ў кабінеце начальніка фінансавага аддзелу Гарадзенскага аблвыканкама.

Звярнуцца да царквы па дапамогу чыноўнікаў прымусіла смерць начальніка фінансавага аддзелу. Гэта ўжо другі выпадак, калі чыноўнік пакідае названую пасаду «ў сувязі са смерцю», піша ў сваім блогу журналіст Андрэй Пачобут.

У сваю чаргу, матушка Гаўрыіла пагадзілася дапамагчы гарадзенскім уладам і акрапіла кабінет святой вадой.

Как вам новость?
Головоломки