Гарадзенскія ратавальнікі знялі з даху шматпавярхоўкі васьмігадовае дзіця

31.05.2011 12:00
Архив Редакция

Увечары 27 траўня два хлопчыкі залезлі на дах шматузроўневага жылога дома па вуліцы Кабяка ў Горадні. Спачатку дзеці знаходзіліся на даху дванаццатага паверху, а затым па вонкавай лесвіцы спусціліся на дах дзявятага. Адно дзіця васьмі гадоў моцна спалохалася, і яго давялося здымаць адтуль мясцовым супрацоўнікам міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Ратавальнікаў выклікалі выпадковыя мінакі, якія заўважылі дзяцей на даху. Адзін хлопчык змог злезці самастойна, у той час як яго сябар заставаўся наверсе. супрацоўнік МНС дапамог дзіцяці спусціцца, хлопчык знаходзіўся ў шокавым стане. Яго агледзелі працаўнікі хуткай дапамогі, да месца здарэння выклікалі маці хлопчыка, паведамілі ў Гарадзенскім абласным упраўленні МНС.

Как вам новость?
Головоломки