Гарбачоў: у гэтыя выбары я не збіраюся сканчаць жыццё самагубствам

08.10.2010 16:42
Архив Редакция

Лідар аргкамітэту па стварэні ГА "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў публічна заявіў аб тым, што ён не збіраецца зводзіць рахункі з жыццём. "Я афіцыйна заяўляю: ідзе выбарчая кампанія, я адзін з яе актыўных удзельнікаў, таму папярэджваю, што падчас гэтай кампаніі я не збіраюся сканчаць жыццё самагубствам, ні мае родныя і блізкія, ні знікаць", — заявіў Віктар Гарбачоў.

«Не хачу каментаваць заўчасна. Няхай яны думаюць — маладыя, старыя ваўкі, хто ў іх злівае інфармацыю», — дадаў адзін з лідараў беларускіх прадпрымальнікаў.

Віктар Гарбачоў 8 кастрычніка таксама паведаміў, што індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі сабралі больш за восем тысяч подпісаў пад зваротам да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем не падпісваць ухвалены Нацыянальным сходам законапраект «Аб развіцці малога і сярэдняга бізнэсу», перадае «Беларускі партызан».

«Савет рэспублікі ўхваліў гэты закон яшчэ ўлетку, але чацверты месяц Лукашэнка не падпісвае гэты дакумент. І нас гэта радуе. Мы ў нагрузку яшчэ сабралі подпісы, каб гэты закон пакуль не падпісвалі, каб яго перагледзелі больш разумныя эканамісты, юрысты з удзелам прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, бізнэс-асацыяцыяў, якія б высунулі свае прапановы — такіх у гэтым законе і няма. Толькі 15% гэтага закона адпавядае цяперашнім рэаліям», — растлумачыў Віктар Гарбачоў.

Как вам новость?
Головоломки