Гаспадарчы суд: у 2011 годзе ў Беларусі запрацуе электроннае правасуддзе

24.12.2010 16:15
Архив Редакция

Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі Віктар Камянкоў 24 снежня заявіў, што Вышэйшы гаспадарчы суд краіны актыўна працуе над укараненнем у сістэму эканамічнага правасуддзя тэхналогіі электроннага правасуддзя. Па словах старшыні гаспадарчых судоў, для гэтага ў Беларусі будзе развівацца прававая база, і ўжо ў 2011 годзе гаспадарчым судом плануе запусціць новую тэхналогію.

Напрыклад, гэта датычыцца працы са зваротамі грамадзян. Заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд грамадзяне могуць падаваць як у выглядзе традыцыйнага ліста, так і з дапамогай электроннага звароту непасрэдна з сайта Вышэйшага гаспадарчага суда. Больш за тое, з 2011 года тым, хто звяртаецца ў гаспадарчыя суды, будзе рэкамендавана дапаўняць папяровыя дакументы электроннымі копіямі, перадае БелТА.

Віктар Камянкоў таксама растлумачыў, што гаспадарчыя суды эканомяць значныя сродкі, праводзячы відэаканферэнцыі. На думку старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, з дапамогай відэасувязі можна было бы праводзіць прыём грамадзян, што таксама скараціла б выдаткі.

Как вам новость?
Головоломки