Гаспадарчы суд вырашыць лёс "Аўтарадыё" 9 сакавіка

25.02.2011 10:11
Архив Редакция

Канчатковае рашэнне па іску радыёстанцыі "Аўтарадыё", калектыў якой не згодны з рашэннем аб ануляваннi права на выкарыстанне радыёчастот, можа быць прынята Вышэйшым гаспадарчым судом Беларусі 9 сакавіка. Такое рашэнне было прынята 24 лютага падчас пасяджэння ВГС па іску "Аўтарадыё".

Суду спатрэбіўся дадатковы час для азнаямлення з дакументамі і для таго, каб заслухаць меркаванні спецыялістаў-лінгвістаў па матэрыялах, што прагучалі па радыё, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, дырэктар «Аўтарадыё» Юры Базан падаў іск у Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі, для аспрэчвання рашэння мінінфармацыі пра закрыццё радыёстанцыі, 13 студзеня.

Міністэрства інфармацыі закрыла «Аўтарадыё» за экстрэмізм. Радыёстанцыя спыніла сваё вяшчанне ў Беларусі 12 студзеня. Прычынай закрыцця стала трансляцыя ў эфіры «Аўтарадыё» агітацыйных ролікаў кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева. У прыватнасці, у роліку Андрэя Саннікава гаварылася, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

Как вам новость?
Головоломки