"Гавары праўду!": кампанія дзейнічала на беларускія грошы

28.02.2011 15:20
Архив Редакция

Адзін з лідараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», Палітолаг Святлана Навумава 28 лютага на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да гадавіны дзейнасці кампаніі, заявіла, што ГП дзейнічала выключна на беларускія грошы. «Кампанія не была грантавай кампаніяй. Вы не знойдзеце ні аднаго фонду, які б фінансаваў "Гавары праўду!"», — адзначыла яна.

«Яна існавала на сродкі ахвярадаўцаў, але называць іх я сёння не магу. Прыйдзе час і іх імёны будуць названы. «Гавары праўду!» была чыста беларускай кампаніяй», — падкрэсліла Святлана Навумава, перадае карэспандэнт Тэлеграфа.

Паводле яе слоў, цэнтральнай ідэяй «Гавары праўду!» была актывізацыя беларускага грамадства, каб яно змагло само вырашаць свае праблемы ўласнымі сіламі. Святлана Навумава паведаміла, што каля 500 тыс. чалавек так ці інакш, падтрымалі ініцыятывы кампаніі. Яна таксама адзначыла, што за год кампанія ўпершыню ў Беларусі правяла маніторынг выбараў у мясцовыя саветы і зрабіла публічную справаздачу па іх. занялася лакальнымі праблемамі ў агульнанацыянальным маштабе, падняла пытанне аб выкарыстанні празрыстых скрыняў, адной з першых «сур’езна занялася палітычнай рэкламай».

Вазняк: апазіцыя — не крымінальнікі

У сваю чаргу, іншы актывіст ГП Сяргей Вазняк, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, заявіў, што ніякіх масавых беспарадкаў не было, а толькі парушэнне грамадскага парадку і хуліганства, прычым рабілі гэта толькі некалькі чалавек.

«Людзі павінны быць выпушчаныя на волю. Справу аб масавых беспарадках неабходна спыніць, а справы тых, хто біў шкло перакваліфікаваць. Да нас трэба ставіцца як да палітычных апанентаў, а не як да крымінальнікаў», — заявіў Сяргей Вазняк.

Как вам новость?
Головоломки