"Гавары праўду!": Кіраўнік МУС павінен падаць у адстаўку

12.04.2011 14:06
Архив Редакция

Адзін з лідараў кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што "ўлада павінна кінуць усе сілы на тое, каб раскрыць гэтую справу і не выкарыстоўваць яго для адцягнення ўвагі насельніцтва ад праблемаў". "Мы таксама лічым, што міністр унутраных спраў Куляшоў павінен падаць у адстаўку, бо не справіўся са сваімі абавязкамі па ахове правапарадку ўжо ў другі раз", — сказаў ён.

«Магчыма, былі занадта занятыя палітычным вышукам», — адзначыў Андрэй Дзмітрыеў, паведамілі ў «Гавары праўду!».

Падобнае меркаванне выказаў і іншы лідар кампаніі Сяргей Вазняк. «Спецслужбам нашай дзяржавы, якія апошнія паўгода займаліся выключна апазіцыяй, варта было б займацца прафілактыкай і папярэджаннем падобных НС. Забеспячэнне бяспекі грамадзян на жыццёва важных аб’ектах, у тым ліку ў метро, вось іх праца. А не адлоў улётак і праслухоўка тэлефонных размоў грамадзянскіх актывістаў», — падкрэсліў ён.

Мілінкевіч: выбухі патрэбныя для ўзмацнення жорсткасці палітычных рэпрэсій

Лідар Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што тэракт здзейснілі сілы, якія «зацікаўлены ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі». «Гэтым сілам важна справакаваць яшчэ больш жорсткія палітычныя рэпрэсіі і ў выніку руйнаваць шанец нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яе незалежнасць», — адзначыў палітык. Ён таксама перакананы, што тэрарызм — «гэта не наша гісторыя і традыцыя», паведамілі ў Руху «За Свабоду».

Супернік жа Аляксандра Мілінкевіча па прэзідэнцкай гонцы 2006 года Аляксандр Казулін лічыць, што з дапамогай выбуху хтосьці хоча, каб «увага ад сацыяльна-эканамічных праблем пераключылася на нешта іншае», перадае «Газета.ru».

БХД заклікала дапамагчы ахвярам выбуху і іх блізкім

У сваю чаргу Партыя БНФ заклікала праваахоўныя органы краіны не выкарыстоўваць тэракт «у якасці падставы для новага вітка палітычных рэпрэсій, як гэта мела месца ў ходзе расследавання выбуху 3 ліпеня 2008 года». ПБНФ таксама запатрабавала ад уладаў «неадкладнага і аб’ектыўнага расследавання абставінаў выбуху».

«Партыя БНФ заўсёды выступала і выступае выключна за мірныя метады палітычнай барацьбы і супраць выкарыстання гвалту, заклікаючы да таго і іншыя палітычныя сілы», — адзначылі ў партыі.

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», асудзіўшы «жудасны тэракт», таксама запатрабаваў «адкрытага, поўнага і аб’ектыўнага расследавання дадзенага выбуху». Акрамя таго, БХД заклікала да «малітвамў за ахвяр гэтага варварскага ўчынку: за спачын душ памерлых і за больш хуткае акрыяння параненых», а таксама «да любой магчымай дапамогі ахвярам, іх сваякам і блізкім».

Как вам новость?
Головоломки