"Гавары праўду!" падпісалася пад праграмай Раманчука

03.06.2010 11:18
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў заявіў, што яна падтрымлівае эканамічную перадвыбарную праграму Яраслава Раманчука, якога вылучылі прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка дзяржавы ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі. "Пад эканамічнай праграмай Раманчука, кампанія "Гавары праўду!" цалкам падпісваецца", — сказаў Уладзімір Някляеў.

«Афіцыйна беспрацоўе ў нас дзесьці на ўзроўні 1%», — нагадаў лідар грамадзянскай кампаніі падчас прэзентацыі кнігі «100 абліччаў беспрацоўя». Па словах Уладзіміра Някляева, насамрэч ўсё зусім ня так.

«Сам Сідорскі (прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі — Тэлеграф) або хто-небудзь з яго намеснікаў сказаў, што пры рэфармаванні эканомікі, якое давядзецца рабіць, нас чакае страта 1,5 млн. працоўных месцаў — гэта афіцыйная заява і гэта вельмі сур’ёзная лічба», — адзначыў лідар кампаніі «Гавары праўду!», перадае «n#####n».

«Зменшыць наступствы таго, што нас чакае можна толькі ствараючы новыя працоўныя месцы, — лічыць Уладзімір Някляеў. — Калі Яраслаў Раманчук вылучаўся ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, ён прэзентаваў сваю эканамічную праграму, якая вырашае праблемы беспрацоўя».

Па словах лідара грамадзянскай кампаніі, у аснове эканамічнай праграмы намеснік старшыні АГП ляжыць прыняцце закона аб малым і сярэднім бізнэсе. «Гэта значыць пра тыя структуры, якія ствараюць працоўныя месцы. Цяпер мы працуем над тым, каб сабраць неабходныя 50 тыс. подпісаў для прыняцця гэтага закона», — сказаў Уладзімір Някляеў.

Как вам новость?