"Гавары праўду!": У Светлагорску спрабавалі схаваць экалагічную аварыю

06.07.2010 14:24
Архив Редакция

У ноч з першага на другога ліпеня на калектары прамысловых сцёкавых водаў цэлюлозна-кардоннага камбіната пад Светлагорскам здарылася аварыя. Кіраўніцтва прадпрыемства, па заяве кампаніі "Гавары праўду!", спрабавала схаваць прарыў калектара і забруджванне лесу прамысловымі сцёкамі, пра здарэнне не былі праінфармаваныя адпаведныя дзяржорганы.

Наступствы аварыі вырашылі ліквідаваць сваімі сіламі — зрабілі адпампоўку сцёкавых водаў, насыпалі дамбу. Але зграмаджэнне ў адным месцы брыгады людзей і тэхнікі не засталося незаўважаным — раніцай другога ліпеня аб аварыі даведаліся светлагорскія экалагічныя службы і ў тэрміновым парадку выехалі на месца здарэння, паведамляе кампанія.

Высветлілася, што праз парыў калектара вылілася больш за 10 тыс. кубаметраў прамысловых сцёкаў, якія забрудзілі два гектара лесу.

На афіцыйным сайце камбіната сказана, што Светлагорскі ЦКК — прадпрыемства поўнага цыкла перапрацоўкі драўніннай сыравіны ў кардон гафрыраваны і скрыні з яго, якое складаецца з цэлюлознага завода і дзвюх фабрык: кардонна-папяровай і фабрыкі кардонна-папяровай тары, прадпрыемства з высокім узроўнем аўтаматызацыі і механізацыі тэхналагічных працэсаў, высокай экалагічнасцю і беражлівым стаўленнем да прыродных рэсурсаў.

Как вам новость?